[go: up one dir, main page]
More Web Proxy on the site http://driver.im/
Здарэнні11

Зваліўся ў брудную лужыну і прасядзеў у полі ўсю ноч у мароз. Як уратавалі 10-гадовага Стаса, які знік у Баранавіцкім раёне

Хлопчык катаўся на ровары, павярнуў не ў той бок і паехаў у суседнюю вёску. Яго шукалі 300 чалавек.

Стас Ляшэнка. Фота: «Віртуальны Брэст»

Стас Ляшэнка знік у вёсцы Застарынне Баранавіцкага раёна вечарам 28 сакавіка. Дзесяцігадовы хлопец катаўся на ровары. Замест таго каб павярнуць налева, у бок дома, ён паехаў направа — у бок суседняй вёскі. Стас праехаў пяць кіламетраў і зразумеў, што заблудзіўся.

Калі хлопчык не вярнуўся дадому, бацькі занепакоіліся і пачалі пошукі. У ратавальнай аперацыі ўдзельнічалі трыста чалавек, Стаса шукалі ўсю ноч. Раніцай 29 сакавіка хлопчык знайшоўся. І, як выявілася, часткова выпадкова, піша «Віртуальны Брэст».

Як расказаў сам Стас, заблудзіўшыся, ён апынуўся ў чыстым полі. У цемры хлопчык не заўважыў брудную лужыну і ўпаў у ваду, прамокнуўшы да пояса. Тым часам тэмпература паветра апусцілася ніжэй за нуль. Стас схаваўся ў сухой канаўцы, акуратна паклаў побач з сабой ровар і пачаў клікаць на дапамогу. Але паблізу не было ніводнага жылога дома. Вакол — толькі цёмнае поле і поўная цішыня.

Цуд адбыўся раніцай. Мужчына з суседняй вёскі проста выйшаў накапаць чарвякоў для рыбалкі і пачуў слабыя крыкі аб дапамозе. Падышоўшы бліжэй, ён убачыў змерзлага і напалоханага хлопчыка. Мужчына адразу ж адвёў Стаса да сябе дадому, разам з жонкай яны пераапранулі яго ў сухое адзенне, сагрэлі і накармілі. Пасля гэтага адразу ж паведамілі ў праваахоўныя органы.

Маці Стаса расказала, што думкі былі страшныя.

«Чым даўжэй цягнуўся час, тым цяжэй рабілася. Сумленне грызла — я знаходжуся ў цяпле, а маё дзіця дзесьці там, адзін, у холадзе і страху…» — падзялілася жанчына.

Але раніцай ёй паведамілі, што Стас знайшоўся і ягонаму здароўю нічога не пагражае.

Каментары1

  • luck
    30.03.2025
    Цікава, ці прыляціць мужыку за тое, што капаў гасударствянных чарвякоў?

Цяпер чытаюць

«Яна забрала дзяцей і вярнулася ў Мінск»: гісторыя беларуса, які эміграваў у Барселону з сям'ёй, а застаўся адзін18

«Яна забрала дзяцей і вярнулася ў Мінск»: гісторыя беларуса, які эміграваў у Барселону з сям'ёй, а застаўся адзін

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэтая праца стамляе мяне». Маск намякае на выхад з адміністрацыі Трампа8

Анкалітычная вірусная тэрапія — танны і эфектыўны спосаб лячэння раку1

Камеры на дарогах усё ж пачалі лавіць аўто без тэхагляду? Беларус паказаў, як атрымаў штраф4

Пошук амерыканскага салдата ў Літве ішоў усю ноч

Трамп спадзяецца, што Пуцін пагодзіцца на пагадненне аб спыненні вайны1

У Магілёве выпусцілі карамельны сыр3

Гродзенец стварыў дакладную копію Фарнага касцёла ў мініяцюры і друкуе фігуркі на 3D-прынтары

Міколу Дзядка не выпусцяць па сканчэнні тэрміну — яго перавялі ў СІЗА ў Калядзічах1

Хто той чацвёрты вайсковец ЗША, якога дагэтуль шукаюць? 15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна забрала дзяцей і вярнулася ў Мінск»: гісторыя беларуса, які эміграваў у Барселону з сям'ёй, а застаўся адзін18

«Яна забрала дзяцей і вярнулася ў Мінск»: гісторыя беларуса, які эміграваў у Барселону з сям'ёй, а застаўся адзін

Галоўнае
Усе навіны →
Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць