Марын Лё Пэн і паплечнікаў прызналі вінаватымі ў нямэтавым выкарыстанні сродкаў Еўрапарламента
Такое рашэнне суда аўтаматычна пазбаўляе яе права на ўдзел у выбарах.
Кіраўнік фракцыі правай Марын Лё Пэн і яшчэ восем дэпутатаў Еўрапарламента прызнаныя вінаватымі ў справе аб крадзяжы сродкаў гэтага заканадаўчага органа, паведамляе BFMTV.
Такое рашэнне суда аўтаматычна пазбаўляе яе права на ўдзел у выбарах.
Абвінавачванне настойвае, што ўльтраправыя стварылі схему крадзяжу €21 тыс. у месяц, што выдзяляюцца ЕС кожнаму дэпутату для аплаты працы памочнікаў.
Усяго па справе праходзяць 27 чалавек, іх падазраюць у фіктыўным найманні асістэнтаў у 2004-2016 гадах. Памочнікі, як сцвярджаецца, на самай справе працавалі на нацыянальным узроўні. Сярод асістэнтаў Лё Пэн (еўрадэпутат у 2004-2017 гадах) былі супрацоўніца штаба яе партыі ў прыгарадзе Парыжа і целаахоўнік бацькі палітычнай дзяячкі Жан-Мары Лё Пэна.
Каментары